БЕЛ Ł РУС

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі

9.04.2026 / 13:53

Nashaniva.com

Па лукашэнкаўскай завядзёнцы топ-чыноўнікаў не інфармуюць пра тое, што на іх месца прызначаюць іншага чалавека.

Руслан Чарнецкі (справа). Фота: Міністэрства культуры 

Міністр культуры Руслан Чарнецкі сёння сустрэўся з паслом Танзаніі ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Ібрахімам Кібутам. Сёння ж стала вядома, што Чарнецкі адпраўлены ў адстаўку.

Руслану Чарнецкаму — 44 гады. У 2010 годзе скончыў завочнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс Зоі Белахвосцік).

З 2005 года працаваў у Тэатры імя Максіма Горкага, на тэлебачанні, у прыватнасці на АНТ у «Нашай раніцы». Здымаецца ў кіно, у фільме «Купала», што так і не выйшаў на экраны, ён сыграў Антона Луцкевіча.

У 2024 годзе быў абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. Міністрам культуры быў са снежня 2024-га.

Новым міністрам культуры прызначаны экс-міністр інфармацыі Марат Маркаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула