Грамадства3737

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры

Міністрам інфармацыі на яго месца прызначаны галоўны рэдактар СБ Дзмітрый Жук.

Марат Маркаў. Фота: Мінская праўда

Марат Маркаў займаў пасаду міністра інфармацыі з 2024 года. 

Акцёр Руслан Чарнецкі пратрымаўся на пасадзе міністра культуры зусім трошкі, год і чатыры месяцы.

Прызначаючы Маркава, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што той сам папрасіўся ў крэсла міністра культуры, а «ў міністраў папярэдніх не атрымлівалася эфектыўна працаваць».

Марат Маркаў нарадзіўся ў 1969 годзе ў Лунінцы. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, праслужыў у беларускім войску 13 гадоў, дзе даслужыўся да намесніка камандзіра ўзводу. Па сканчэнні юрыдычнага факультэта БДУ некалькі гадоў працаваў аўдытарам. Пазней уладкаваўся ў Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Адтуль перайшоў у Адміністрацыю прэзідэнта, дзе дайшоў да пасады 1‑га намесніка начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення. У снежні 2011 года быў прызначаны намеснікам старшыні Белтэлерадыёкампаніі. У сакавіку 2017 года стаў старшынёй праўлення АНТ, з чэрвеня 2024 — міністр інфармацыі.

На яго месца прызначаны Дзмітрый Жук, які з 2018 года быў рэдактарам «СБ. Беларусь сегодня». Ён сын беларускамоўнага пісьменніка Алеся Жука і мае адукацыю настаўніка беларускай мовы, але ніякага піетэту да беларускай мовы не мае.

Апроч таго, Аляксандр Церахаў прызначаны віцэ-прэм’ерам па пытаннях будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Андрэй Мохар стаў генеральным дырэктарам БелТА (да гэтага ён быў дырэктарам дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання тэлеканала АНТ), а Андрэй Дзікун узначаліў «Атлант».

Нарэшце, Міхаіла Орду адправілі паслом у Манголію.

Каментары37

  • Абу
    09.04.2026
    Кручу-вярчу, заблытаць хачу.
  • ..
    09.04.2026
    Можно просто ИИ поставить.
  • Marek
    09.04.2026
    Біры сібе Чымаданаву і разам будзіце маляваць адно адному на інцярэсным мейсцы "Ъ"

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць