БЕЛ Ł РУС

Расія абмяжуе пастаўкі армянскага каньяку пасля заяў Пашыняна Пуціну пра дэмакратыю і блакаванне інтэрнэту

9.04.2026 / 15:23

Nashaniva.com

У 2023—2024 гадах Арменія пастаўляла ў Расію каля 80% свайго каньяку.

Нікол Пашынян і Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы. Фота: AP Photo/Pavel Bednyakov

Расійскія ўлады вырашылі забараніць дзейнасць ТАА «Прашанскі каньячны завод», якое імпартуе армянскі каньяк. Як вынікае з заявы Росалкагольтабаккантролю ад 7 красавіка, у кампаніі правялі пазачарговую праверку, падчас якой ва ўзорах алкагольнай прадукцыі, якая пастаўляецца ў РФ, выявілі спірты не вінаграднага паходжання і адзначылі «несупадзенне складу прадукту з заяўленай назвай» — яго нельга лічыць каньяком. Таксама былі выяўлены парушэнні патрабаванняў тэхрэгламентаў пры вытворчасці і захоўванні прадукцыі (арт. 14.43 КаАП), піша Moscow Times.

«Названыя парушэнні сталі падставай для прыняцця Службай рашэння аб накіраванні ў суд заявы аб ануляванні ліцэнзіі, а таксама аб прыпыненні яе дзеяння», — адзначылі ў ведамстве. Пытанне разглядаецца ў Арбітражным судзе.

Рэгулятар выявіў парушэнні на фоне абвастрэння расійска-армянскіх адносін перад будучымі парламенцкімі выбарамі ў Арменіі, а таксама пасля напружанай размовы лідараў дзвюх краін, якая адбылася 1 красавіка. Падчас сустрэчы ў Крамлі прэм’ер-міністр Нікол Пашынян расказаў Уладзіміру Пуціна, заявіўшы пра дэмакратыю і адсутнасць абмежаванняў інтэрнэту ў сваёй краіне.

«Вы ведаеце, Арменія — дэмакратычная краіна, — казаў Пашынян. — У нас фактычна заўсёды існуюць палітычныя працэсы, і гэта для нас ужо звыклая рэч. [У нас] ёсць грамадзяне, якія лічаць, што ў Арменіі занадта шмат дэмакратыі. Але гэта для нас прынцыповае пытанне. У нас сацыяльныя сеткі, напрыклад, на 100% свабодныя. Ніякіх, увогуле ніякіх абмежаванняў няма».

Акрамя таго, прэм’ер Арменіі пацвердзіў курс краіны на збліжэнне з ЕС і закрануў тэму замарожвання ўдзелу ў АДКБ, звязаўшы гэта з бяздзейнасцю арганізацыі падчас вайны ў Нагорным Карабаху.

Дзяржаўны канал «Царград» звязвае раптам выяўленыя парушэнні ў імпартавaным армянскім каньяку з імкненнем Ерэвана ў скарачэнні залежнасці ад РФ: «Расія больш не можа быць ратавальнікам Арменіі ад усіх праблем».

«Прашянскі каньячны завод» знаходзіцца ў валоданні заснавальніка аднайменнага армянскага завода Армена Гаспаряна і грамадзяніна краіны Эдуарда Акабяна (аднайменнага кіраўніка Камітэта дзяржаўных даходаў Арменіі). 

Між тым у 2023—2024 гадах Арменія пастаўляла ў Расію каля 80% свайго каньяку, прызначанага на экспарт, ацэньвалі ўлады краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула