Жыватворны агонь даставяць у Беларусь раніцай 12 красавіка
Лампаду з Жыватворным агнём ад Труны Гасподняй, як чакаецца, даставяць у Беларусь раніцай 12 красавіка. Адпаведная інфармацыя апублікаваная на афіцыйным партале Беларускай праваслаўнай царквы.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Сустракаць агонь у Мінску будуць у Свята-Духавым кафедральным саборы. Чаканы час прыбыцця — 9.00.
З Іерусаліма дэлегацыя Фонду Андрэя Першазваннага прывязе лампаду на самалёце ў Маскву, дзе яе сустрэнуць прадстаўнікі Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархата па развіцці паломніцтва і прынясенні святынь.
Прадстаўнікі епархій БПЦ змогуць запаліць свае свяцільні па прыбыцці Жыватворнага агню ў Мінск.
Чытайце таксама:
Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам
Беларуская праваслаўная парафія Вільні запрашае разам адзначыць Вялікдзень — які святочны расклад?
«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў