БЕЛ Ł РУС

Валанцёра пошукавых атрадаў і кіроўцу грузавіка, які раней працаваў у ЗША, асудзілі па справе Гаюна

10.04.2026 / 13:35

Nashaniva.com

Марк Верашчагін працаваў на фурах у Амерыцы і шукаў зніклых людзей у Беларусі разам з атрадам «Сімуран».

Марк Верашчагін. Фота з ягонай старонкі «Укантакце»

Марку Верашчагіну 29 гадоў. Ён родам з вёскі Тухавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Па прафесіі мужчына — дальнабойшчык і машыніст аўтакрана, нейкі час працаваў і таксістам.

З ягоных паведамленняў у сацсетках вядома, што ён паспеў пабачыць суровыя ўмовы на фурах, калі працаваў на Урале, у Казахстане і на расійскай Поўначы, дзе даводзілася мяняць колы пры мінус 40 градусах.

У пачатку вайны, у 2022 годзе, Марк жыў у Мазыры.

Акрамя працы, Марк дапамагаў пошукава-выратавальнаму атраду «Сімуран»: каардынаваў пошукі і арганізоўваў транспарт. Ён паўдзельнічаў у дзясятках пошукавых аперацыяў.

На мяжы 2022 і 2023 года Марк паехаў працаваць на фуры ў ЗША, але пазней вярнуўся ў Беларусь. Восенню 2025 года праз пагаршэнне сітуацыі ў грузаперавозках мужчына сеў за руль арэнднага таксі ў Баранавічах. Ён вярнуўся ў гэтую сферу пасля пяцігадовага перапынку.

Верашчагін знік з сацсетак раніцай 7 кастрычніка 2025 года. Імаверна, тады яго і затрымалі. У выніку Брэсцкі абласны суд асудзіў Марка паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Звычайна гэта азначае, што чалавек праходзіў па справе Гаюна.

Марку прысудзілі хатнюю хімію.

Чытайце таксама:

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку

37‑гадовага веласіпедыста з Салігорска кінулі за краты за Гаюна

Каментары да артыкула