Грамадства1212

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты

У 2025 годзе пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск на волю выйшлі некалькі груп беларускіх палітвязняў. Пры праверцы па сэрвісах МУС высветлілася, што ў некаторых з іх беларускія пашпарты сталі несапраўднымі.

Беларускіх палітвязняў вывозяць ва Украіну, 13 снежня 2025 года. Фота: украінскі праект «Хочу жіть»

У многіх людзей, якіх вызвалілі падчас абмену ў верасні і снежні і якім аддалі іх дакументы, беларускія пашпарты паказаныя ў сістэме МУС як «несапраўдныя». Вось як гэта выглядае:

Пашпарт, які ў чалавека на руках, несапраўдны. Скрыншот з сайта МУС

Гэта значыць, што іх анулявалі.

Што гэта змяняе на практыцы

Цяпер беларускі пашпарт немагчыма выкарыстаць ні для ідэнтыфікацыі ў польскіх банках, ні для заключэння дамоваў, ні для перасячэння мяжы. Да таго ж, усе беларускія рахункі і іншыя акаўнты, завязаныя на пашпарт (е-паслуга, сім-карты і г.д.) аўтаматычна будуць заблакаваныя.

Пакуль ідзе разгляд заявы на бежанства ці на гуманітарны дазвол на жыхарства, чалавек не мае на руках еўрапейскага праязнога дакумента. Ануляванне беларускага пашпарта азначае, што звесткі пра яго несапраўднасць з вялікай імавернасцю ўжо перададзеныя ў міжнародныя базы, такія як база скрадзеных і згубленых дакументаў Інтэрпола (SLTD).

Гэта робіць немагчымым перасячэнне межаў нават унутры Шэнгенскай зоны, калі ў чалавека ўжо ёсць віза ці іншы спосаб легалізацыі ў ЕС.

Паўнавартасна падарожнічаць вызваленыя змогуць толькі пасля таго, як польскія ці літоўскія ўлады задаволяць іх заявы і выдадуць Жэнеўскія пашпарты ці праязныя дакументы іншаземца (у выпадку, калі замест бежанства яны атрымаюць дадатковую абарону ці гуманітарны дазвол на жыхарства).

Акрамя таго, калі раней у іх была магчымасць падарожнічаць у краіны, у якія не патрэбная віза з беларускім пашпартам, то цяпер гэта стане немагчыма.

Больш за тое, толькі з Жэнеўскім пашпартам ці праязным дакументам іншаземца вельмі складана наведаць краіны, якія не падпісалі канвенцыю аб бежанцах 1951 года, напрыклад, краіны Персідскага заліва (ААЭ, Катар і іншыя) і некаторыя краіны Азіі (Індыя, В'етнам, Інданезія, Тайланд, Малазія, Манголія). Праблемай могуць стаць і рэйсы з перасадкамі ў гэтых краінах.

Ці пазбаўленыя вызваленыя палітвязні грамадзянства?

Не. Можна было б падумаць, што несапраўдны пашпарт аўтаматычна азначае страту грамадзянства, але гэта зусім розныя рэчы.

Нават паводле рэпрэсіўных правак 2023 года ў закон «Аб грамадзянстве», каб пазбавіць грамадзянства беларуса па нараджэнні, патрэбны завочны прысуд і факт «ухілення ад выканання пакарання» за мяжой. Палітвязні пад гэтыя крытэры не трапляюць: іх судзілі вочна, яны фізічна знаходзіліся ў зняволенні і былі вызваленыя ўладамі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары12

  • Абу
    30.03.2026
    Ну, калійкай янкі сябе забяспечылі - якая каму зараз справа?
  • политзек
    30.03.2026
    ну эти-то понятно, уродами были, уродами и останутся.
    но меня бесит европейская "поддержка" больше на словах, чем на деле.
    освобожденные ждут хоть какие-то доки по 2-3-4 месяца. хотя этот вопрос решаем за неделю. это не тысячи беженцев с непонятным прошлым и бекграундом. это совершенно понятные люди. принять решение о выдаче можно в течение суток, а неделя на чисто техническое изготовление..
    но нет.. они мурыжат долго и нудно каждого.
    вот такая вот славная "солидарность". вы или тогда молчите, или если заявляете поддержку, то показывайте её хотябы по документам..
  • .
    30.03.2026
    Нельга сказаць моднае "часам не да законаў". Законы яны ўсё ж разумеюць, развіваюць і выкарыстоўваюць. Толькі ў максімальна подлым кірунку.

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх21

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць