БЕЛ Ł РУС

«Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь»

10.04.2026 / 14:53

Nashaniva.com

Сёння прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па правядзенні акцыі «Чарнобыльскі шлях», прымеркаванай да 40‑годдзя Чарнобыльскай катастрофы. У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, экалагічных арганізацый і беларускай дыяспары, паведамляе яе прэс-служба.

«Чарнобыльскі шлях» у Вільні ў 2023 годзе

У гэтым годзе кампанія пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь».

Аргкамітэт каардынуе правядзенне акцый «Чарнобыльскі Шлях» па ўсім свеце пры ўдзеле дэмакратычных сілаў, экалагічных арганізацый і беларускай дыяспары.

26 красавіка ў Вільні адбудзецца памятны забег «Чарнобыльскі Шлях», прысвечаны ліквідатарам наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сімвалічнай прабежкай удзельнікі ўшануюць памяць герояў з Беларусі, Украіны і Літвы — тых, хто тушыў пажары, праводзіў дэзактывацыю тэрыторый і будаваў саркафаг, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём.

Сёння таксама паведамлялася, што ў Варшаве пададзеная заяўка на правядзенне акцыі 26 красавіка.

Марш пройдзе 26 красавіка а 14‑а гадзіне ад помніка Каперніка да помніка Марыі Складоўскай-Кюры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула