БЕЛ Ł РУС

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне

10.04.2026 / 14:58

Nashaniva.com

Экс-палітзняволеная на сваёй старонцы апублікавала відэа, як яе віталі авацыямі падчас перформансу Freemaria ў культурным цэнтры Radialsystem у Берліне.

Раней Марыя Калеснікава расказвала, пра што будзе канцэрт.

«Нарэшце зноў буду іграць на флейце — на траверс-флейце, бас-флейце і папярочнай флейце. Я буду расказваць пра свой досвед, а таксама чытаць урыўкі з кніг, якія прачытала падчас зняволення. Я сыграю твор на папярочнай флейце, які мае для мяне асаблівае значэнне. У 2022 годзе яго прысвяціў мне беларускі кампазітар Віктар Капыцька, і за гэта ў яго ўзніклі праблемы ў Беларусі. Мне бясконца сумна, што я не змагла асабіста падзякаваць яму: ён памёр на наступны дзень пасля майго вызвалення», — расказала Марыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула