БЕЛ Ł РУС

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА

10.04.2026 / 18:19

Nashaniva.com

У матчы беларускай Першай лігі паміж барысаўскім клубам БАТЭ-2 і «Смаргонню» пры традыцыйным лёсаванні для выбару варот у пачатку матча прымянілі арыгінальны велікодны метад. 

Скрыншот з відэа

Звычайна для таго, каб вызначыць, на якой палове поля будуць гуляць каманды ў першым тайме і якая з іх будзе першай валодаць мячом, суддзя кідае манетку. У Мінску аднак, зрабілі больш арыгінальна — капітаны камандаў у адпаведнасці з даўняй народнай традыцыяй пабіліся крашанымі велікоднымі яйкамі. У каго аказалася мацнейшае — у таго і перавага.

Чытайце таксама:

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі

Былы галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос знайшоў працу

У Смаргоні ў першым матчы футбольнага сезону мяч на поле даставілі на трактары ВІДЭА

Каментары да артыкула