БЕЛ Ł РУС

У Віцебску ўзаконяць і ўпарадкуюць сцежкі, пратаптаныя ў дварах самімі людзьмі

10.04.2026 / 20:50

Nashaniva.com

У Віцебску плануюць афіцыйна ўладкаваць так званыя «народныя сцежкі» — гэта дарожкі, якія жыхары самі вытоптвалі ў дварах для зручнасці. У межах новай праграмы «Сцежкавая сетка» ў 2026 годзе заасфальтуюць 159 такіх сцежак, піша sb.by.

Фота ілюстрацыйнае

Такія сцежкі з’явіліся на зялёных зонах паміж дамамі, і ўлады вырашылі не змагацца з імі, а наадварот — прыстасаваць пад рэальныя патрэбы людзей і зрабіць паўнавартаснымі пешаходнымі дарожкамі.

Агульная даўжыня гэтых маршрутаў складзе больш за 20 кіламетраў. Шырыня дарожак будзе каля 1,2 метра, а даўжыня — ад невялікіх участкаў прыкладна ў 40 метраў да больш за 500 метраў.

Праект закране ўсе раёны горада, а работы выканае мясцовае камунальнае прадпрыемства.

Акрамя гэтага, у Віцебску працягнуць і іншыя работы па ўпарадкаванні:

Чытайце таксама:

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Пяць тысяч руж і новыя экасцежкі: як зменіцца Партызанскі раён сталіцы гэтай вясной

У Мінску сёлета пабудуюць 12‑кіламетровую веладарожку

Каментары да артыкула