УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры
Сілы спецыяльных аперацый (ССА) Узброеных сіл Украіны апублікавалі кадры паражэння дзвюх буравых платформаў расійскай кампаніі «Лукойл» на шэльфе Каспійскага мора ўначы 10 красавіка.
Радовішча імя Грайфера. Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Лукойл»
Беспілотнікі ССА пацэлілі ў лёдастойкія платформы на радовішчы імя Валерыя Грайфера» (былое радовішча «Ракушачнае») і на радовішчы імя Юрыя Карчагіна ў паўночнай акваторыі Каспійскага мора прыкладна за 1000 кіламетраў ад лініі фронту.
Гэтыя платформы выкарыстоўваюцца ў ланцугу забеспячэння палівам расійскай арміі.
Паражэнне нафтагазавай інфраструктуры істотна абмяжоўвае магчымасці Расіі забяспечваць палівам войскі і напаўняць уласны бюджэт.
Чытайце таксама:
Дэфіцыт сродкаў СПА ці абхадныя маршруты: чаму аб’екты ў Расіі пастаянна цярпяць ад удараў УСУ