Трамп: Наступны крок — Марс!
Прэзідэнт ЗША павіншаваў астранаўтаў з вяртаннем на Зямлю і запрасіў іх у Белы дом.
Экіпаж місіі «Артэміда-2» забіраюць пасля прываднення ў Ціхім акіяне. Фота: Joel Kowsky / NASA via Getty Images
«Віншую вялікі і вельмі таленавіты экіпаж «Артэміды-2». Увесь палёт быў захапляльным, пасадка — ідэальнай, і, як прэзідэнт Злучаных Штатаў, я неверагодна ганаруся! З нецярпеннем чакаю сустрэчы з усімі вамі ў Белым доме ў хуткім часе. Мы паўторым гэта зноў, а затым наступны крок — Марс!», — напісаў Трамп у Truth Social.
Да экспедыцыі «Артэміда» вакол Месяца абляцелі ўсяго 24 чалавекі — гэта былі астранаўты «Апалонаў», якія ляталі да спадарожніка Зямлі ў 1969—1972 гг.
Цяпер людзей, якія бачылі Месяц зблізку, стала 28, піша Бі-бі-сі.