Свет1010

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана

Экіпаж у цудоўнай форме.

Касмічны карабель НАСА «Арыён» з чатырма астранаўтамі на борце паспяхова прывадніўся ў Ціхім акіяне ля ўзбярэжжа Каліфорніі. Экспедыцыя «Артэміда-2» — першы больш чым за паўстагоддзя палёт людзей да Месяца — завершана, піша Бі-бі-сі.

Прывадненне адбылося па плане, каля 17:08 па мясцовым часе на заходнім узбярэжжы ЗША (03:08 11 красавіка па Мінску).

Пасля прываднення ў экіпажа «Арыёна» ўзніклі цяжкасці з усталяваннем спадарожнікавай тэлефоннай сувязі з выратавальнай камандай, астранаўтам прыйшлося каардынаваць свае дзеянні з выратавальнікамі праз цэнтр кіравання палётам у Х'юстане. Аднак само прывадненне «Арыёна» прайшло ідэальна, у НАСА яго назвалі «пасадкай па падручніку».

Чацвёра астранаўтаў, як паведамляецца, «у выдатнай форме».

Кіраўнік НАСА Джарэд Айзекман неверагодна эмацыйна апісаў, як відовішча прываднення экіпажа місіі пазбавіла яго дару мовы.

«Джарэд-дзіця не можа паверыць у тое, што толькі што ўбачыў. Гэта толькі пачатак, — сказаў ён. — Мы зноў у справе адпраўкі астранаўтаў на Месяц і іх бяспечнага вяртання».

Нагадаем, як праходзіла вяртанне на Зямлю.

Аддзяленне модуля

Прыкладна за 25 хвілін да ўваходу «Арыёна» ў верхнія пласты атмасферы Зямлі ад карабля аддзяліўся службовы модуль, які на працягу 10 дзён падтрымліваў жыццядзейнасць місіі.

Модуль экіпажа, які вяртаўся на Зямлю, развярнуўся такім чынам, каб увайсці ў атмасферу звышжаратрывалым шчытом наперад.

Пачаўся заключны карэкціруючы манеўр, які фіксуе капсулу пад дакладным вуглом збліжэння для ўваходу ў атмасферу Зямлі.

Уваход у атмасферу

«Арыён», які вяртаецца ад Месяца, уваходзіў у атмасферу з хуткасцю, якой не было з часоў «Апалонаў» — 25 000 міль у гадзіну, ці амаль 40 000 км/г.

Таму карабель уваходзіў у атмасферу па вельмі палогай траекторыі, і вытрымаць дакладны вугал уваходу было вельмі важна. Цеплавы шчыт вытрымлівае тэмпературу да 5000 градусаў па Фарэнгейту (больш за 2700 па Цэльсіі) — гэта толькі ў два разы «халадней», чым паверхня Сонца — але калі б вугал уваходу апынуўся нават на адзін градус большы, значна большай апынулася б і тэмпература, і карабель з экіпажам проста згарэў бы.

Падчас першай, беспілотнай місіі «Артэміда» цеплавы шчыт быў сур'ёзна пашкоджаны, але інжынеры запэўнівалі, што вырашылі гэтую праблему, скарэктаваўшы вугал уваходу ў атмасферу.

Да таго ж, як казалі спецыялісты НАСА, шчыт усё роўна выканаў сваю задачу: тэмпература ўнутры капсулы не перавысіла небяспечных значэнняў, і калі б у капсуле тады былі астранаўты, яны засталіся б цэлыя і непашкоджаныя.

Ад космасу да акіяна

Фаза праходжання атмасферы — ад уваходу ў яе да прываднення — заняла ўсяго каля 13 хвілін.

Пры гэтым у першай палове гэтага шляху капсула планава страціла сувязь з Зямлёй прыкладна на 6 хвілін: касмічны карабель, які імчыць, настолькі моцна награвае паветра, што з атамаў кіслароду і азоту вырываюцца электроны і ўтвараюць зараджаную плазму, якая блакуе радыёсігналы.

На гэтым этапе карабель тармазіў проста «аб атмасферу». Затым, калі хуткасць упала з 40 000 км/г да соцень кіламетраў у гадзіну, «Арыён» выпусціў першыя два тармазныя парашуты з дыяметрам купала ўсяго 7,6 метра. З іх дапамогай хуткасць падзення была скінутая да прыкладна 500 км/г.

Затым настала чарга дапаможных невялікіх парашутаў, якія выцягнулі тры асноўныя парашуты з дыяметрам купала ўжо больш за 35 метраў. На іх, на хуткасці каля 20 міль (больш за 32 км) у гадзіну, «Арыён» і «плюхнуўся» ў Ціхі акіян.

Прывадненне і эвакуацыя

Як тлумачылі спецыялісты НАСА, «Арыён» мог прывадніцца пад любым вуглом: пасля прываднення па перыметры карабля аўтаматычна надзьмуліся паплаўкі, якія прывялі яго ў правільнае становішча.

Караблі НАСА і берагавой аховы ЗША чакалі «Арыён» у вялікай, сотні кіламетраў у папярочніку, зоне прываднення.

Прыкладна праз гадзіну пасля прываднення бакавы люк модуля «Арыён» адкрыўся, каб упусціць спецыялістаў.

У модуль, унутры якога даволі цесна, павінны ўвайсці чатыры чалавекі, каб кожны астранаўт мог прайсці індывідуальную ацэнку фізічнага стану.

Пасля першапачатковай ацэнкі медык унутры капсулы «Арыён» пацвердзіў, што ўсе чатыры члены экіпажа адчуваюць сябе добра.

НАСА заявіла, што «няма спешкі» з эвакуацыяй астранаўтаў, прыярытэтам з'яўляецца іх бяспека.

Пасля ацэнкі фізічнага стану астранаўтаў іх па чарзе перамясцілі на аўтаматычна надзьмуты, прымацаваны да карабля плыт-трап. Камандзір экіпажа Рыд Уайзмен пакінуў карабель апошнім.

Верталёты даставілі астранаўтаў на борт ваенна-транспартнага карабля USS John P Murtha, а той даставіць іх на ваенна-марскую базу ў Сан-Дыега.

Каментары10

  • О
    11.04.2026
    Ёсік, яны ня лёталі, у Галівудзе і не такое здымуць. Няма даказаў.
  • Барадзед
    11.04.2026
    К Луне летать - это вам не политзеков в пкт прессовать, потому что власть теряешь.
  • Барадзед
    11.04.2026
    Амерыканскія красаўцы.

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць