БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская да 15‑й гадавіны трагедыі ў мінскім метро: Сёння — дзень памяці і болю, які жыве ў нашых сэрцах ужо 15 гадоў

11.04.2026 / 10:34

Nashaniva.com

Дэмакратычная лідарка апублікавала зварот з нагоды ўгодкаў выбуху ў мінскім метро, што адбыўся 11 красавіка 2011 года.

«Мы ўспамінаем тых, хто загінуў у Мінску 15 гадоў таму. 15 чалавек. Звычайных людзей, якія проста ехалі дадому, спяшаліся да сваіх блізкіх, жылі звычайным жыццём, будавалі планы. І чые жыцці былі жорстка абарваныя ў адзін момант. Больш за 400 атрымалі раненні. Ніякія словы не здольныя перадаць той жах, які перажылі сотні сем'яў і ўся Беларусь», — напісала яна.

«Гэты дзень — асабісты боль для многіх беларусаў. Дзень страты родных, дзень хвалявання за параненых, дзень аб’яднання дзеля дапамогі пацярпелым. Памятаеце, як людзі падвозілі пацярпелых, аказвалі медычную дапамогу, шукалі родных па шпіталях? Нават у самыя цяжкія моманты беларусы не засталіся ўбаку — трымаліся разам і дапамагалі адно аднаму.

Гэта памяць, якая застаецца з намі. Але памяць — гэта і адказнасць. Адказнасць перад тымі, каго ўжо няма, і перад тымі, хто жыве сёння. І таму праўда пра гэтую трагедыю таксама мае значэнне. Калі ў грамадстве праз гады застаюцца пытанні, адказ на іх можа даць толькі поўнае, незалежнае і празрыстае расследаванне, якому людзі могуць давяраць. Бяспека людзей — гэта аснова, на якой трымаецца любое грамадства», — сказала Святлана Ціханоўская.

Чытайце таксама:

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?

Каментары да артыкула