11 красавіка 2011 года адбыўся тэракт на станцыі метро «Кастрычнікая».

Выбух прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі ў гадзіну пік. Ён быў каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Імаверна, выбуховае прыстасаванне было закладзена пад лаўку.
Магутнасць выбуховага прыстасавання склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце, яно было начыненае металічнымі элементамі, каб павялічыць паражальнае ўздзеянне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненні.
Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
У арганізацыі тэракту абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакарання — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.
Цяпер чытаюць
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі
«Час, які патрабуе надзвычайнай асцярожнасці». Польскі вундэркінд, які стаў галоўным навукоўцам OpenAI, патлумачыў, чаму менавіта зараз ШІ можа вырвацца з-пад кантролю
Каментары