Свіслач у Мінску будуць перазапускаць
Раку Свіслач у Мінску часова «перазапускаюць» па прычыне будаўніцтва трэцяй лініі метро. Работы звязаныя з узвядзеннем новых станцый, якія плануюць адкрыць да 2028 года, паведамляе тэлеканал АНТ.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Падчас будаўніцтва метрабудаўнікі вымушаныя працаваць ніжэй за ўзровень вады, таму ўзнікаюць тэхнічныя складанасці. Каб іх вырашыць, ствараюць спецыяльную ахоўную канструкцыю, якая дазваляе ізаляваць частку ракі.
Працэс выглядае так: спачатку адну частку ракі часова перакрываюць і адпампоўваюць з яе ваду. Пасля гэтага на дне праводзяць неабходныя работы — прыбіраюць лішні грунт, умацоўваюць рэчышча і заліваюць бетонную аснову. Потым ваду вяртаюць, а пасля такім жа чынам працуюць з другой часткай.
Менавіта гэта і называюць «перазапускам» ракі — яе плынь часова змяняюць, каб можна было бяспечна весці будаўніцтва.
Гаворка ідзе не пра экалагічныя змены, а пра тэхнічнае рашэнне, неабходнае для ўзвядзення метро ў складаных умовах.
Чытайце таксама:
Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета
Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй
Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ