Грамадства33

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ

Будаўніцтва новага ўчастка Зеленалужскай лініі метро працягваецца. У студзені 2026‑га спецыялісты пачалі інжынерную падрыхтоўку тэрыторыі побач з гасцініцай «Юбілейная», агарадзілі ўчастак каля Свіслачы. Якія работы зараз выконваюцца, «Мінск-Навінам» распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў.

На пр. Пераможцаў — ад вул. Мельнікайце да пр. Машэрава — скарацілі колькасць палос для руху транспарту: з трох да дзвюх у кожным напрамку.

— На гэтым участку праводзяцца работы па ўмацаванні калектара, побач з якім будуць пракладаць тунэлі трэцяй лініі. Гэта неабходная мера, каб забяспечыць яго апорную здольнасць і герметычнасць і ў будучыні выключыць рызыку аварый, — растлумачыў Чэрнікаў. — Што тычыцца Свіслачы, то яе асушаць ніхто не стане. Тут сапраўды з’явіцца тунэль, аднак тунэлепраходчы комплекс проста пройдзе на шэсць-восем метраў глыбей за рэчышча ракі. Гэта значыць, на тых участках, дзе гэта неабходна, тунэль прыйдзецца апусціць ніжэй за зону рэчышча, у шчыльныя і ўстойлівыя слаі грунту. 

Паводле слоў намесніка старшыні Мінгарвыканкама, пляцоўку каля Свіслачы абнеслі плотам для ўстаноўкі шпунтавай агароджы, яе прызначэнне — падзяліць рэчышча на некалькі ўчасткаў.

Асноўны паток вады накіруюць па свабодным калідоры, а на адной з выдзеленых частак будаўнікі зоймуцца бетоннай падрыхтоўкай. Пасля чаго водны паток паэтапна перавядуць на гатовы ўчастак.

Спецыялісты будуць паслядоўна пераходзіць да наступных чэргаў работ, да поўнага іх завяршэння па ўсёй шырыні рэчышча. Такая бетонная падрыхтоўка праводзіцца для прадухілення дрэнавання пяску ў тунэль. На раку гэта ніяк не паўплывае. Завяршыць распачатае плануюць ужо ў ліпені.

Агульная канцэпцыя Зеленалужскай лініі метро сфарміравана, аднак у яе могуць уносіцца змены. Для павелічэння тэмпу будаўніцтва закупілі другі танэлепраходчы механізаваны комплекс і абсталяванне для выпуску высокадакладнай тунэльнай ашалёўкі. Усю гэтую тэхніку паступова прывозяць у Беларусь. У наступныя некалькі месяцаў плануюць яе запуск.

Каментары3

  • кіно
    19.03.2026
    Залье...
  • Лойка
    19.03.2026
    кіно, 100 адмоткаў будзе катастрофа. Інженеры зараз як эканамісты - уёвыя.
  • Иван
    19.03.2026
    Сколько неудобств, да оно непотребное это метро. Но режим хочет показать что "могет", только зачем...

Цяпер чытаюць

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Усе навіны →
Усе навіны

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

Павел Белавус сустрэўся з сям’ёй пасля пяцігадовага расстання9

Прабітыя лёгкія, разарваная печань і сэкс з малалетняй: што адбываецца ўнутры беларускай міліцыі і як начальства гэта хавае40

Хуткасць Starlink ва Украіне для вайскоўцаў аднавілі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў3

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць