БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію Арсенневай

11.04.2026 / 19:20

Nashaniva.com

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў аб'явілі поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 года, паведамляе Bellit.info.

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг:

  1. «2/3» — Фелікс Аксёнцаў (hochroth Minsk, 2025).
  2. «Кабайн» — Мефедрон Бясецкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) (Лысы чэрап, 2025).
  3. «А на вёсцы пануе ціша» — Марта Дамаўчанка (зашыфраваны ўдзел, 2025). 
  4. «Цемра сыдзе» — Бервета Ірзвіцкая, Конрад Жывойта (аўдыякніга, audiobooks.by, 2025). 
  5. «Анатомія» — Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025).
  6. «Белая рака» — Леў Капыльскі (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  7. «Мы» — Хведар Крапіва (зашыфраваны ўдзел, 2025). 
  8. «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025).
  9. «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025).
  10. «Ляці ляці сюрыкен» — Лусінэ (hochroth Minsk, 2025).
  11. «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  12. «Праспект Нежалезнасці» — Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025).
  13. «Сойка» — Захар Саковіч (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  14. «Прыпадзь нічыя царыца» — Яфім Сойка (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  15. «Кровазварот» — Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025).
  16. «Ich zerschneide die Geschichte / Рэжу гісторыю сабой» — Юля Цімафеева (Edition frölich, 2025).
  17. «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» — Макс Шчур (SayBeat, 2025).
  18. «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута (hochroth Minsk, 2025).
  19. «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny (hochroth Minsk, 2025).

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.

Журы прэміі

Сёлета ў складзе журы — пяць галасоў, кожны з уласным досведам чытання і разумення паэзіі. Разам ім належыць прайсці шлях ад першага ўражання да ўдумлівага, уважлівага перачытвання, каб вызначыць паэтычную кнігу году. Сярод публічных сябраў журы:

Чытайце таксама:

Стартаваў новы сезон прыёму заявак на прэмію Адамовіча

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры

Ад вершаў для самых маленькіх перад сном да «беларускай мангі» для падлеткаў. Што чытаць дзецям на роднай мове

Каментары да артыкула