Культура11

Стартаваў новы сезон прыёму заявак на прэмію Адамовіча

Беларускі ПЭН распачаў прыём заявак на прэмію імя Алеся Адамовіча за творы, апублікаваныя ў 2025 годзе. Для прэміі важна чалавечая годнасць, свабода думкі і творчасці ў самых складаных умовах, піша bellit.info.

На прэмію можна намінаваць творы, якія дакументуюць рэчаіснасць, збіраюць праўдзівыя сведчанні пра сацыяльна-палітычнае жыццё і асвятляюць актуальныя для чалавечай супольнасці праблемы, гаворка перадусім пра публіцыстыку ў самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Можна намінаваць:

  • — кнігі
  • — артыкулы ў медыя
  • — падкасты
  • — кіна– і відэапраекты

Заяўкі прымаюцца да 20 красавіка. Для падачы трэба запоўніць гугл-форму. У выпадку тэхнічных праблем матэрыялы можна дасылаць на электронны адрас [email protected] з тэмай ліста «Прэмія Адамовіча 2026/імя і прозвішча аўтара/аўтаркі/аўтараў, назва твора».

Прэмія імя Алеся Адамовіча заснаваная ў 1995 годзе і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу года. З 1996 лаўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандр Ступнікаў, Людміла Хейдарава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа.

Каментары1

  • Отец Засандалий
    07.04.2026
    А что его однофамилец Слава - ещё не лауреат?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі53

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць