У Гродне жанчына ехала п'яная з трохгадовым дзіцём
Супрацоўнікі гродзенскай ДАІ спынілі аўтамабіль, які рухаўся з парушэннямі — машына віхляла з боку ў бок, што выклікала падазрэнні. За рулём аказалася 31‑гадовая жанчына, а на пасажырскім сядзенні знаходзілася яе трохгадовае дзіця.
Скрыншот з відэа
Падчас праверкі высветлілася, што напярэдадні ўвечары жанчына выпіла каля паўтара літра піва, а раніцай, каля 5:30, села за руль, каб паехаць на сустрэчу са знаёмым.
Медыцынская экспертыза паказала 1,1 праміле алкаголю ў крыві кіроўцы, што сведчыць пра стан ап’янення.
У выніку жанчыну прыцягнулі да адказнасці: ёй прызначылі штраф каля 9 тысяч рублёў, пазбавілі правоў кіроўцы на 5 гадоў. Аўтамабіль адправілі на штрафстаянку, а саму жанчыну змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Чытайце таксама:
У Нясвіжы п'яны бацька без правоў катаў на матацыкле сваю дачку
На Гомельшчыне ДАІ са стральбой спыняла п'янага бяспраўніка
У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка