Грамадства22

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»

П'яны намеснік начальніка аддзела Следчага камітэта ехаў па Слонімскім раёне ў машыне разам са сваім малалетнім сынам. Падчас руху ён парушаў правілы: аўтамабіль віхляў па дарозе, выязджаў на сустрэчную паласу, а сведка нават заўважыў, што кіроўца пры гэтым нешта п'е з бутэлькі. Пра гэта паведамілі супрацоўнікам ДАІ і пачалі разгортвацца падзеі, дзеліцца адшуканымі ў банку судовых рашэнняў Мінюста падрабязнасцямі судовай справы выданне «Люстэрка».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Інспектары знайшлі і спынілі гэты аўтамабіль. Яны адчулі ад кіроўцы пах алкаголю і прапанавалі прайсці праверку, але той адмовіўся і пачаў спасылацца на сваю пасаду ў Следчым камітэце, просячы яго адпусціць.

Пасля сітуацыя рэзка абвастрылася: мужчына скарыстаўся з моманту, сеў у машыну і паспрабаваў уцячы. Адзін з інспектараў на хаду заскочыў у аўтамабіль і спрабаваў яго спыніць, цягнучы ручнік. Кіроўца супраціўляўся, адштурхоўваў супрацоўніка і працягваў рух з хуткасцю каля 60 км/г на працягу прыкладна паўкіламетра.

Другі інспектар пачаў пераслед на службовай машыне. У выніку аўтамабіль усё ж спынілі, а кіроўцу затрымалі з ужываннем сілы і надзелі на яго кайданкі, бо ён працягваў супраціўляцца.

Праз паўтары гадзіны пасля затрымання мужчына прайшоў медагляд. У яго крыві знайшлі 2,49 праміле алкаголю, а таксама лекавы прэпарат з седатыўным дзеяннем.

На яго завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі з ужываннем гвалту. Да суда ён знаходзіўся пад вартай.

У судзе мужчына прызнаў віну і растлумачыў, што ў той дзень быў у адпачынку, выпіў і вырашыў паехаць з сынам да бабулі. Ён таксама прызнаў, што адмаўляўся ад праверкі, бо разумеў, які будзе вынік. Свае паводзіны растлумачыў алкагольным ап’яненнем і папрасіў прабачэння ў супрацоўнікаў ДАІ.

Інспектары атрымалі нязначныя траўмы, а ў судзе папрасілі не караць мужчыну занадта строга.

У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў яму чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хімія»). Таксама яго пазбавілі спецыяльнага звання маёра юстыцыі.

Сярод змякчальных абставін суд улічыў прызнанне віны, раскаянне і наяўнасць малалетняга дзіцяці. Аднак абцяжарвальнымі фактарамі сталі алкагольнае ап’яненне і парушэнне прысягі супрацоўніка Следчага камітэта.

Каментары2

  • Аналитик
    02.04.2026
    Я жду от троллей и ботов сравнения, как было бы на Западе, и информации, сколько там дают за одно только вождение в нетрезвом виде.
  • Сымон
    02.04.2026
    Навошта ўцякаў? Калі не было магчымасці адразу патэлефанаваць, то трэба было аформіцца, а потым справу спусцілі б на тармазах. Вось на рахунку службовай машыны былога берасцейскага губернатара Далгалёва ў пачатку 2000х два трупа - і нічога яму за гэта ні было. Нават ДТЗ з базы сцёрлі. На тутбае на гэты конь нават выйшаў артыкул "Асцярожна, Далгалёў". Во былі часы!
    Але Лукашэнка зняў Далгалёва не за гэта, а за тое, што тый нешта там не выканаў, але пабудаваў сабе у цэнтры Берасця шыкоўны катэдж. Лукашэнка тады моцна раззлаваўся, і Далагалёў экстрана за пару дзён знёс будынак. Потым яго ціхенька перавялі на сінякуру ў Маскве ў апарат саюзнага гэ.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць