БЕЛ Ł РУС

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

11.04.2026 / 23:10

Nashaniva.com

У Гродне шукаюць зніклага без вестак 16‑гадовага Ягора Панкратава, навучэнца 8 «Ж» класа сярэдняй школы №41, паведамляе newgrodno.by.

9 красавіка каля 13:10 падлетак пайшоў з дому па адрасе: вуліца Вялікая Альшанка, 3‑9 і накіраваўся ў бок універсама «Санта» на вуліцы Агінскага. Затым па вуліцы Багушэвіча рухаўся ў бок дома №26, а 13:25 перайшоў дарогу і пайшоў полем у напрамку вуліцы Старая Альшанка.

На выгляд хлопцу 15—16 гадоў, рост 168 см, целасклад сярэдні, валасы цёмныя, кароткія.

Быў апрануты: куртка колеру хакі, чорныя штаны, чорныя кеды, перасоўваўся ў капюшоне. 

Пры сабе меў: чорны заплечнік, смартфон без SIM-карты.

Падлетак знаходзіцца на ўліку ва ўстанове аховы здароўя «Псіхіятрыя — наркалогія».

Чытайце таксама:

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»

Каментары да артыкула