Грамадства33

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»

Інфармацыю пра пошукі 49‑гадовага Дзмітрыя Тарасікава апублікавалі ў сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Анёл». У арыенціроўцы сказана, што мужчына пайшоў з дому раніцай 30 сакавіка. З таго моманту мінчук не выходзіць на сувязь, яго месцазнаходжанне не ўстаноўлена, піша «Анлайнер».

У лютым 2022 года муж і жонка Дзмітрый і Аліна Тарасікавы далі «Анлайнеру» вялікае інтэрв’ю. Тады героі расказалі пра паспяховы сямейны бізнэс — вытворчасць алею. Цяпер з Алінай таксама звязаліся, каб даведацца падрабязнасці пошукаў Дзмітрыя.

Як аказалася, апошнія 1,5 года пара знаходзіцца ў разводзе, але падтрымлівае сувязь з-за дзяцей і агульнага бізнэсу. У міліцыю, паводле слоў дзяўчыны, з заявай аб знікненні Дзімы звярнулася яго маці.

«Ён сапраўды пайшоў з дому 30 сакавіка. Здаецца, у вышук абвясцілі 2 красавіка, калі зразумелі, што яго зусім не могуць знайсці. Сяброў і знаёмых ужо апыталі, мы з усімі на сувязі — ніхто не ведае, дзе ён. Па камерах відаць, што апошні раз Дзіма заходзіў у «Карону» на Каржанеўскага, паеў там — і ўсё, з таго часу нічога не вядома».

Паводле слоў Аліны, апошнія два тыдні яна знаходзілася ў Маскве. Вярнуўшыся, напісала Дзмітрыю — паведамленне ён прачытаў, але не адказаў. Зараз тэлефон мужчыны выключаны.

«Са старэйшай дачкой Дзіма выходзіў на сувязь у 20‑х чыслах сакавіка. Спачатку пісаў мне, прапаноўваў паразмяўляць, але я сказала, што ў Маскве. Ён пачаў пісаць дачцэ, што «была дэпрэсуха і хацелася пагаварыць». Апошні раз анлайн ён быў 1 красавіка. У нас агульны бізнэс, двое дзяцей, мы былі ў шлюбе 20 гадоў — вядома, я вельмі за яго перажываю».

Таксама журналісты звязаліся з кіраўніком ПВА «Анёл» Сяргеем Коўганам. Паводле слоў суразмоўцы, першым да іх звярнуўся сябар Дзмітрыя. Вядома, што ў той дзень мужчына па просьбе маці накіраваўся ў краму, да яе ён дайшоў. Што здарылася далей — невядома.

«Разглядаюцца ўсе версіі. Пакуль навін няма, мужчына лічыцца зніклым без вестак. Супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы па ўстанаўленні яго месцазнаходжання. Мы абзвоньвалі і ўзялі на кантроль бальніцы і ўстановы, але там ён не фігураваў. Таксама намі вядзецца інфармацыйная праца, будуць адпрацоўвацца ўсе звесткі, якія паступяць».

Усіх, хто валодае якімі-небудзь звесткамі пра зніклага мужчыну, просяць паведаміць інфармацыю ў ПВА «Анёл» (гарачая лінія — 7733, +375 33 666 60 33, +375 29 270 77 33) альбо па тэлефоне 102.

Каментары3

  • Шукайце
    10.04.2026
    У СІЗА
  • Шпак
    10.04.2026
    А мо пасьля Масквы застанецца адзіным уладальнікам бізнэсу?
  • Масква
    11.04.2026
    Галаўнога мозгу

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе6

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

Можа і добра было б, каб мужчыны рабілі гэта 20 разоў на месяц13

Пад Бабруйскам перакулілася маршрутка з пасажырамі

Беларуска выйграла падарожжа за 12 тысяч рублёў і вырашыла яго прадаць1

Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»3

Прэм'ер Кыргызстана загадаў чыноўнікам хадзіць без пінжакоў, каб ашчаджаць электрычнасць4

Беларуску затрымалі ў Італіі па запыце з Мінска6

У Бранскай вобласці ад удара дрона загінуў падарожнік, які ў камуфляжы ішоў пехатой у Бразілію9

У Баранавічах мужчына жорстка забіў уласную маці1

Зяленскі: Расія ўдарыла па доме ў Кіеве зусім новай ракетай X-101. Значыць, кампаненты завозяцца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе6

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць