БЕЛ Ł РУС

Яўка на выбарах у Венгрыі перавысіла 77% — гэта рэкорд за ўсю гісторыю краіны

12.04.2026 / 20:17

Nashaniva.com

Сёння ў Венгрыі прайшлі парламенцкія выбары. Выбарчыя ўчасткі ўжо закрыліся.

Людзі стаяць у чарзе каля выбарчага ўчастка падчас парламенцкіх выбараў у Венгрыі ў Будапешце, 12 красавіка 2026 г. Фота: AP Photo / Denes Erdos

Па стане на 18:30 паводле мясцовага часу (19:30 па Мінску), яўка на выбарах стала рэкорднай за ўсю гісторыю краіны і перавысіла 77%. Такія звесткі дае Нацыянальны выбарчы офіс Венгрыі.

Гэтыя выбары называюць лёсавызначальнымі для Еўропы. Галоўная інтрыга — ці захавае ўладу «Фідэс» Віктара Орбана. Незалежныя сацыёлагі прагназуюць перамогу апазіцыйнага руху «Тыса».

Канчатковыя вынікі выбараў будуць вядомыя 18 красавіка. У Венгрыі даволі складаная сістэма падліку галасоў, а таму па першым дні можа быць незразумелы пераможца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула