БЕЛ Ł РУС

Асветніцкі праект Heta Baza прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.04.2026 / 16:44

Nashaniva.com

КДБ дадаў у адпаведны спіс праект Heta Baza, піша «Вясна».

Паводле інфармацыі ведамства, дачыненне да Heta Baza маюць Паліна Шайко, Уладзімір Чумакоў і Яўген Базюк.

«Гэта База» — беларуская моладзевая асветніцка-адукацыйная ініцыятыва, якая пачала сваю дзейнасць у снежні 2022 года. Яна займаецца распрацоўкай і ажыццяўленнем праектаў асветніцка-адукацыйных кампаній па актуальных тэмах, якія сёння маюць высокае значэнне для беларускага грамадства.

Акрамя таго, у спіс унеслі тэлеграм-канал «НСООБЕ Остенланд». Датычных да яго ў спісе не пазначылі.

Чытайце таксама:

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот

«Не наводзьце паніку, мы ўсе сумленныя людзі». Сваякі зняволеных не вераць, што іх прызналі ўдзельнікамі «экстрэмісцкага фармавання»

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Каментары да артыкула