«Мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну». Краіны НАТА адмовіліся далучацца да блакады Армузскага праліва
Краіны НАТА адмовіліся далучацца да абвешчанай Дональдам Трампам блакады Армузскага праліва, хоць частка еўрапейскіх саюзнікаў гатовая ўдзельнічаць у гарантаванні бяспекі марскога суднаходства ў рэгіёне, паведамляе The Moscow Times.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер. Фота: Leon Neal / Pool Photo via AP
Як паведамлялася, ЗША пачалі аперацыю па блакадзе Армузскага праліва ў адказ на зрыў перамоў з Іранам. У ёй задзейнічаныя больш за 15 амерыканскіх вайсковых караблёў.
Трамп заяўляў, што да ініцыятывы далучацца і іншыя краіны, аднак еўрапейскія саюзнікі ЗША, у тым ліку Вялікабрытанія і Францыя, заявілі, што не будуць удзельнічаць менавіта ў блакадзе.
«Мы не падтрымліваем блакаду, — заявіў прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер у інтэрв’ю «Бі-бі-сі». — Маё рашэнне абсалютна адназначнае: якім бы ні быў ціск — а ён быў вельмі значным, — мы не дазволім уцягнуць сябе ў гэту вайну».
Замест гэтага яны прапануюць альтэрнатыўны падыход — місію па забеспячэнні свабоды суднаходства і адкрытасці Армузскага праліва пасля зніжэння напружанасці. Лідары краін падкрэсліваюць, што не хочуць быць уцягнутымі ў ваенны канфлікт і разглядаюць сваю ролю як выключна абаронную і стабілізацыйную.
Пры гэтым абмяркоўваецца стварэнне міжнароднай кааліцыі з удзелам больш чым 30 краін, якая будзе каардынаваць суправаджэнне цывільных суднаў і гарантаваць бяспеку марскіх шляхоў.
Паралельна адзначаецца, што сітуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай: Іран назапасіў значныя аб’ёмы нафты на танкерах па-за межамі праліва і працягвае экспарт на ўзроўні каля 1,8—2 млн бараляў за суткі, у асноўным у бок Кітая.
Чытайце таксама:
Трамп прыгразіў тапіць іранскія судны, якія яшчэ не ляжаць на дне мора
ЗША пачнуць блакаду іранскіх партоў сёння
Белы дом абмяркоўвае аднаўленне ўдараў па Іране пасля зрыву мірных перамоў
ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву
ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана