Свет1212

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс заявіў, што напружаныя перамовы з Іранам у Ісламабадзе, якія доўжыліся больш за 21 гадзіну, завяршыліся без падпісання мірнага пагаднення. Асноўнай прычынай правалу стала адмова Тэгерана прыняць умовы ЗША, у прыватнасці — адсутнасць «фундаментальнага абавязацельства» Ірана не распрацоўваць ядзерную зброю.

Фота: AP Photo / Jacquelyn Martin, Pool

«У нас быў шэраг змястоўных дыскусій з іранцамі, гэта добрая навіна. Дрэнная навіна ў тым, што мы не дасягнулі пагаднення, і я думаю, што гэта дрэнная навіна для Ірана ў значна большай ступені, чым для Злучаных Штатаў Амерыкі», — сказаў Вэнс.

«Мы проста не змаглі прыйсці да сітуацыі, калі іранцы прынялі б нашы ўмовы», — сказаў Вэнс перад адлётам. 

Пазіцыя Дональда Трампа

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў журналістам, што яго не хвалюе вынік сустрэчы. Паводле яго слоў, Вашынгтон ужо выйшаў з гэтай вайны пераможцам.

«Для мяне не мае значэння, заключым мы пагадненне ці не. Справа ў тым, што мы перамаглі», — заявіў Трамп.

Ён сцвярджае, што ЗША цалкам разграмілі іранскія ВПС, ВМС і кіраўніцтва краіны.

Трамп таксама паведаміў пра пачатак аперацыі па размініраванні Армузскага праліва сіламі ВМС ЗША, паскардзіўшыся, што «НАТА не дапамагло».

Ход перамоў і спрэчныя пытанні

Перамовы праходзілі ў трохбаковым фармаце з удзелам Пакістана.

Іранскую дэлегацыю ўзначальваў спікер парламента Махамад-Багер Галібаф, амерыканскую — віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, спецпасланнік Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер.

Перамовы стартавалі на фоне паведамленняў СМІ аб згодзе Вашынгтона разблакаваць замарожаныя іранскія актывы, а таксама аб'явы Дональда Трампа аб пачатку аперацыі па размініраванні Армузскага праліва, піша ВВС.

Галоўны тупік — Армузскі праліў. Паводле звестак Financial Times, Іран настойвае на захаванні поўнага кантролю над пралівам і спагнанні платы з судоў, тады як ЗША патрабуюць свабоднага праходу і размініравання.

Падчас перамоваў іранскія СМІ пісалі, што ЗША нібыта вылучаюць «празмерныя патрабаванні» ў дачыненні да Армузскага праліва і «непрымальныя патрабаванні па шэрагу іншых пытанняў».

Ядзернае пытанне. Для Вашынгтона ключавым застаецца патрабаванне поўнай адмовы Тэгерана ад ядзерных амбіцый.

Замарожаныя актывы. Былі супярэчлівыя паведамленні аб тым, ці пагадзіліся ЗША разблакіраваць іранскія грошы ў банках Катара. Афіцыйнага пацверджання гэтаму няма.

МЗС Ірана паведаміла, што бакі дасягнулі паразумення па шэрагу пунктаў, аднак па некалькіх ключавых тэмах меркаванні разышліся.

Асноўнай перашкодай там назвалі атмасферу ўзаемнага недаверу. Пры гэтым іранскі бок адзначыў, што імгненнага выніку ад адной сесіі ніхто і не чакаў, таму дыялог будзе працягвацца.

Сітуацыя ў Ліване

Іран звязвае пытанне суднаходства ў Армузскім праліве з ударамі Ізраіля па Ліване. Тэгеран патрабуе спынення атак на Бейрут як умову перамір'я. У сваю чаргу Ізраіль за апошнія суткі нанёс удары па 200 аб’ектах «Хезбалы» і рыхтуецца да прамых перамоваў з урадам Лівана ў Вашынгтоне на наступным тыдні.

Міністр замежных спраў Пакістана Мухамад Ісхак Дар заклікаў абодва бакі працягваць выконваць рэжым спынення агню, нягледзячы на адсутнасць фінальнага дакумента. Паводле яго слоў, Пакістан працягне садзейнічаць дыялогу ў бліжэйшыя дні.

Каментары12

  • интересно
    12.04.2026
    Так, я понимаю, что трамп делает классическое taco ?
    Интересно, что он напишет, когда иранцы начнут топить танкеры в Ормузе и продолжать бить по саудитам, оманцам и катарцам ?
  • Жвір
    12.04.2026
    Загадзя было вядома, што Іран не падпіша пагадненьне. Трамп глаголіць, што ўжо перамог, бо не разумее, што гэта чудовішча шматгаловае з плоймаю шчупалóў. Адсячэш адзін - вырастаюць два, забіць яго немагчыма, магчыма толькі пасадзіць на добры ланцуг... Але, дзеля гэтага спатрэбіцца наземная вайсковая аперацыя... Наўрад-ці Трамп на гэта наважыцца.
  • Пук
    12.04.2026
    B2, после какого по счету ультиматума?

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту39

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць