БЕЛ Ł РУС

Трохгадовай Ксюшы засталося сабраць усяго 4% ад сумы на супердарагія лекі. Але збор спыніўся

13.04.2026 / 20:29

Nashaniva.com

На інстаграм-старонцы хворай на СМА трохгадовай Ксюшы Маісеенкі з магілёўскага дзетдома з'явіўся адчайны пост. Збор, які так добра пачынаўся і тэмпы якога давалі надзею, спыніўся, калі да дасягнення мэты застаецца зусім нічога — 69 тысяч даляраў, ці 4% ад патрэбнай сумы.

«Засталося ўсяго 4%. 4% паміж жыццём і выратаваннем. 4% паміж надзеяй і пустатой.

Ксюша верыць. Кожны дзень яна глядзіць у акно з надзеяй і чакае. Чакае, што мы не падвядзём.

Але збор спыніўся.

Нібыта ўсе забыліся… Нібыта яе ціхія слёзы ніхто не бачыць… нібыта ўжо ніхто не верыць, што выратаваць яе рэальна… Нібыта яе «Дарослыя, я хачу жыць» — гэта проста шэпт у цемры…», — напісана на старонцы. 

У Ксюшы рэдкае генетычнае захворванне — спінальная мышачная атрафія 2‑га тыпу. Назаўсёды спыніць ход хваробы, якая паступова адбірае ўсе навыкі, можа адзін укол, але ён каштуе ажно 1,8 мільёна даляраў. 

Часу ў запасе няшмат: у Беларусі прэпарат «Золгенсма» ўводзяць дзецям вагой да 13,5 кілаграма. У Дубаі гатовы ўвесці прэпарат, калі дзіця важыць да 21 кілаграма.

Інфармацыю, як дапамагчы Ксюшы, можна знайсці тут

Чытайце таксама:

За два дні на выратавальны ўкол Ксюшы з Магілёва сабралі рэкордныя $300 тысяч. Мама здала яе ў дзетдом, а чужыя людзі б’юцца за жыццё дзіцяці

Рэкорднымі тэмпамі ідзе збор на ўкол для Ксюшы з магілёўскага дзетдома, ад якой адмовілася мама — яшчэ плюс $190 тысяч за дзень

Сіла беларусаў. За некалькі дзён людзі сабралі для трохгадовай Ксюшы 500 тысяч даляраў

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра

Каментары да артыкула