Павялічацца выплаты на дзяцей-сірот
Урад прыняў рашэнне павялічыць некаторыя выплаты і нормы выдаткаў на дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media
Паводле новай пастановы, дзяржава павялічвае фінансаванне ўтрымання дзяцей у дзяржаўных установах. Выдаткі на харчаванне вырастуць прыкладна на 15%, а сродкі на адзенне, абутак, навучальныя матэрыялы і іншыя неабходныя рэчы — на 5%. Таксама цяпер у дзяржаўнае забеспячэнне афіцыйна ўключаюцца выдаткі на лекі і медыцынскія вырабы.
Змены закранулі і дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах сямейнага тыпу. Для іх павялічваюцца выплаты:
- асноўная штомесячная дапамога — прыкладна на 10%;
- аднаразовая выплата для маленькіх дзяцей (да 3 гадоў) — на 5%;
- кампенсацыя за тэлефон і бытавыя паслугі — найбольш істотна, на 22%.
Акрамя гэтага, крыху (у сярэднім на 5%) павялічваюцца нормы выдаткаў на харчаванне дзяцей у навучальных установах.
Разам з павелічэннем дзяржаўных выдаткаў узрастуць і сумы, якія абавязаныя кампенсаваць бацькі, калі іх дзеці знаходзяцца на дзяржаўным утрыманні. Пры ўхіленні ад такіх выплат прадугледжаная адказнасць — ад прымусовых работ да абмежавання або пазбаўлення волі.
Чытайце таксама:
У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты
Вызначылі парадак прызначэння пенсій жыхарам Беларусі з працоўным стажам ва Украіне