БЕЛ Ł РУС

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

14.04.2026 / 18:22

Nashaniva.com

45‑гадовы пілот і 26‑гадовая пасажырка загінулі.

Гэты мотадэльтаплан з чырвонымі крыламі разбіўся сёння

14 красавіка на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту здарылася страшная трагедыя — разбіўся мотадэльтаплан «Фрэгат».

На тэрыторыі музея працаваў клуб «Авія-Менск». Яго паслугі заўсёды карысталіся попытам — наведвальнікі маглі паглядзець сталіцу і ваколіцы з вышыні птушынага палёту.

Чарговы палёт прывёў да трагедыі.

Пілот пачаў набіраць вышыню, але злавіў парыў ветру. У выніку крыло склалася, а сам пілот вываліўся з дэльтаплана. Ці то ён ад пачатку не быў прышпілены, ці то мацаванне развалілася.

Дзяўчына-пасажырка бездапаможна засталася ляцець адна. Пасля падзення ніхто не выжыў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула