Здарэнні22

Пад Мінскам два чалавекі разбіліся на дэльтаплане

Днём 14 красавіка каля вёскі Азярцо ў Мінскім раёне адбылася аварыя мотадэльтаплана «Фрэгат». У выніку здарэння загінулі два чалавекі — 45‑гадовы пілот і 26‑гадовая пасажырка, паведаміў Следчы камітэт.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдніх звестак, падчас палёту пілот страціў кантроль над апаратам. Са слоў сведак, пасля набору вышыні дэльтаплан пачаў рэзка падаць уніз.

Абставіны аварыі цяпер высвятляюцца.

Мотадэльтаплан «Фрэгат». Фота ілюстрацыйнае

Пасля катастрофы на месцы працуюць следчыя Мінскага раённага аддзела і абласнога ўпраўлення СК. Яны праводзяць агляд тэрыторыі, фіксуюць сляды здарэння з выкарыстаннем перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі і спецыялістаў.

Каментары2

  • Жэка
    14.04.2026
    Які жах...Спачуваньні родным.
  • Ганна
    14.04.2026
    Два "чалавекі" па-беларуску гэта дзве асобы.

Цяпер чытаюць

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая доктарка Лукашэнкі купіла дом за 200 метраў ад плота яго рэзідэнцыі17

Зяленскі заявіў, што Крымскі мост «усё роўна не вытрымае»4

У Лунінцы з'явіўся вагон-рэстаран, дзеля якога туды едуць з іншых гарадоў6

З Мінска і Пінска на ўвесь свет: як сям’я Бэнэнсанаў-Саламон змяніла бізнес, дабрачыннасць і праваабарончы рух

«Мы будзем памятаць яе маладой» і «Гэта ж Дзмітры Рабаў!» Што яшчэ людзі пішуць пра новую версію «Быхаўскай мадонны»?10

Акцёра Дэпардзьё і пісьменніка Уэльбека абвінавачвае ў сэксуальным гвалце акцёрка з фільма «Спа»3

Падчас смяротнага пакарання ў Тэхасе, якое доўжылася больш за гадзіну, асуджаны крычаў ад болю6

Беларусы масава шукаюць у Google «ваеннаабавязаны». У чым прычына?

Расія атакавала балістычнымі ракетамі цэнтр Крывога Рога: загінулі фельчарка і дзіця, 58 чалавек параненыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка5

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць