Вось што людзі пішуць аб праблемах з доступам да ютуба і тэлеграма па начах
Найбольшую колькасць лайкаў сабраў каментар: «Я ў гэтыя гульні ўжо гуляў» з кадрам з серыяла «Гульня ў кальмара».
На гэтым тыдні жыхары Беларусі сутыкнуліся з маштабнымі збоямі пры спробе скарыстацца папулярнымі замежнымі сэрвісамі. Гэта здарылася ўначы з 14 на 15 красавіка.
Пад відэаролікам, які паведамляе пра гэтую праблему, карыстальнікі актыўна дзеляцца эмоцыямі і ўласным досведам.
Найбольшую колькасць лайкаў сабраў каментар: «Я ў гэтыя гульні ўжо гуляў» з кадрам з серыяла «Гульня ў кальмара».
Многія карыстальнікі іранізуюць:
«Хммм, падазрона… Недзе я гэта ўжо бачыў, але не магу зразумець дзе. Напэўна, абсталяванне старэе, трэба напісаць у Google, каб замянілі», — жартуе адзін з падпісчыкаў.
«Так-так, у нас таксама пісалі, што гэта абсталяванне YouTube састарваецца», — падхоплівае іронію іншы.
Сярод папулярных допісаў сустракаюцца і скаргі на якасць сувязі:
«Wi-Fi стаў дрэнна працаваць. А грошы якія бяруць! За што?»
У сваю чаргу, расіяне заўважаюць у каментарах, што ў іх краіне ўсё пачыналася такім жа чынам.
Нехта ў роспачы пытаецца: «Дык а куды цяпер з’язджаць?», на што атрымлівае правакацыйную параду — «На СВА».
Расіяне даводзяць, што ў іх падобным чынам пачыналася ўвядзенне блакавання.
Беларусы ў сваю чаргу звяртаюцца да ўладаў: «Толькі не спісвайце адзін-да-аднаго…»
Аднак знайшліся і тыя, хто пачаў крытыкаваць аўтараў каментароў: маўляў, замест таго каб ноччу спаць, людзі сядзяць у інтэрнэце. Ім у адказ сталі даводзіць, што многія ў начны час працуюць і доступ да сеціва ім неабходны для справы.
Былі і скептыкі, якія сцвярджалі: «Усё гэта няпраўда, у мяне ўсё працуе».
Ім адразу патлумачылі, што праблема лакалізаваная і тычыцца менавіта начных гадзін.
Чытайце таксама:
«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам