«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам
Жыхары Беларусі ўначы сутыкнуліся з маштабнымі праблемамі пры спробе скарыстацца папулярнымі замежнымі сэрвісамі. Рэсурсы раптоўна перасталі загружацца як праз мабільны інтэрнэт, так і праз стацыянарныя сеткі.
Жыхары розных рэгіёнаў краіны паведамляюць пра начныя праблемы з сувяззю. Скрыны з сацсетак апублікаваў блогер Ігар Лосік, пра падобныя праблемы ў «Нашу Ніву» пісалі чытачы.


«Беларусь. Ноч, 15 красавіка. Не працуюць ні па Wi-Fi, ні праз мабільную сувязь ні «Телега», ні VPN».
«Чаму памёр тэлеграм і ютуб?»
«Якога маракуя ў Беларусі інтэрнэт пачаў па начах класціся спаць?»
«Ютуб у РБ усё? Не адкрываецца ніфіга».
«Chat GPT да пабачэння ўжо другі дзень. Прычым тэлега таксама».


Пры гэтым некаторыя карыстальнікі звярнулі ўвагу на дзіўную выбіральнасць збояў: у той час як адныя сэрвісы былі недаступныя, іншыя інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі (напрыклад, інстаграм) працягвалі працаваць у штатным рэжыме.
Адзіным дзейсным спосабам аднавіць доступ да YouTube стаў VPN.


У сацыяльных сетках абмяркоўваюць, што правайдары могуць праводзіць тэхнічныя выпрабаванні сістэм фільтрацыі трафіку, падобныя да тых, што выкарыстоўваюцца ў Расіі.


Некаторыя каментатары адзначаюць, што падобная сітуацыя назіраецца ўжо не першую ноч за апошнія два тыдні.
Афіцыйных каментароў ад дзяржаўных органаў ці інтэрнэт-правайдараў адносна прычын начных збояў няма.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
Абмежаваньні на 30 Гб на мабільны інтэрнэт таксама ввялі з-за гэтага.
Станавіцеся беларусам.