БЕЛ Ł РУС

Салідарнасць з ЕГУ выказала Швецыя

15.04.2026 / 17:13

Nashaniva.com

Швецыя выказала падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту пасля таго, як у Беларусі яго прызналі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

У МЗС Швецыі заявілі, што гэтае рашэнне з’яўляецца ўдарам па акадэмічнай свабодзе і магчымасцях для беларускай моладзі, а таксама закранае Літву.

Швецыя падкрэсліла, што даўно падтрымлівае ЕГУ і працягвае выказваць салідарнасць з універсітэтам, яго выкладчыкамі і студэнтамі.

Падобную падтрымку таксама выказалі знешнепалітычныя ведамствы Літвы і Эстоніі.

Чытайце таксама:

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ

ЕГУ — «экстрэмісцкая арганізацыя». Што цяпер рабіць студэнтам і выпускнікам? І што ім пагражае?

ЕГУ прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй

Каментары да артыкула