Грамадства66

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс выказаў падтрымку Еўрапейскаму гуманітарнаму ўніверсітэту (ЕГУ) пасля рашэння ўладаў Беларусі прызнаць яго «экстрэмісцкай арганізацыяй».

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

«Крок Мінска па прызнанні «экстрэмісцкай арганізацыяй» Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, акрэдытаванага беларускага ўніверсітэта, які працуе ў выгнанні ў Вільні, з’яўляецца абуральным.

Ён падвяргае студэнтаў, выкладчыкаў і іх сем’і сур’ёзнай рызыцы і перашкаджае доступу да незалежнай, аб’ектыўнай адукацыі.

Гэта яшчэ адзін варожы крок з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць Літвы і ЕС. Мы гатовыя падтрымаць супольнасць ЕГУ», — напісаў Будрыс у сацсетцы X.

14 красавіка стала вядома, што Вярхоўны суд Беларусі прызнаў ЕГУ і яго структуры «экстрэмісцкай арганізацыяй». У Генпракуратуры заявілі, што ўніверсітэт нібыта фінансуецца замежнымі структурамі і рыхтуе моладзь «да рэалізацыі заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы, прасоўвання так званых дэмакратычных каштоўнасцяў, «альтэрнатыўных» трактовак гістарычных, культурных і іншых падзей».

Каментары6

  • Брахунам
    14.04.2026
    А як падтрымаюць? Можа візы выдадуць гуманітарныя родзічам студэнтаў,каб тыя хаця б наведаць іх змаглі, ці толькі языкамі паляскочуць,як звычайна?

    Які ж гэта варожы крок з боку супраць Літвы і ЕС, калі ён супраць Беларусаў?. Летува толькі карысці з гэтага універсітэта здымае.
  • +
    14.04.2026
    Брахунам, ды і самім студэнтам не ў кожнай краіне можна на візу ці ВНЖ падацца / атрымаць. У Цэнтральнай Азіі, куды шмат нашых рэлакавалася, ёсць такая праблема дакладна. Трэба супрацьракетныя манеўры рабіць, каб візу ў 3-й краіне зрабіць. Вось гэта вырашылі б - і была б сапраўдная салідарнасць, а не рытарычная.
  • Літва сябар вольнай Беларусі
    14.04.2026
    Дзякуй Літве за падтрымку

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА21

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ34

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі1

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА21

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць