У парку Чалюскінцаў паставяць новае кола агляду
Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара і галоўны інжынер «Мінскзялёнбуда» Руслан Касевіч, цяпер у парку Чалюскінцаў праводзіцца маштабнае ўпарадкаванне: рамантуюць дарожкі, абнаўляюць дзіцячыя пляцоўкі, фарбуюць агароджы і прыводзяць у парадак розныя элементы інфраструктуры. Таксама там у межах рэканструкцыі плануюць усталяваць новае кола агляду.
Фота ілюстрацыйнае
У ходзе рэканструкцыі плануюць зрабіць адзіны стыль для гандлёвых павільёнаў і касаў, а таксама абнавіць асвятленне на цэнтральнай алеі. Акрамя кола агляду, у парку з’явяцца і іншыя новыя атракцыёны — «Катальная гара» і «Ладдзя», якія заменяць спісаныя.
Таксама ў парку Чалюскінцаў плануюць адкрыць новы дзіцячы гульнявы гарадок.
Што да іншых паркаў Мінска, то ў парку Горкага ўжо завяршылі рэканструкцыю: там з’явіліся новыя кавярні, вялікая дзіцячая зона і ціхае месца для адпачынку. Некаторыя атракцыёны, у тым ліку «Ружовы слон» і 5D-кіно, перанеслі туды з парка імя Уга Чавеса. У гэтым жа самым парку рыхтуюць яшчэ адзін новы атракцыён, але пакуль яго тып не раскрываюць.
Што да парку імя Уга Чавеса, то ў ім працягваецца будаўніцтва — там развіваюць спартыўную інфраструктуру: ужо ёсць пляцоўкі для розных відаў спорту, трэнажоры і лыжаролерная траса.
Чытайце таксама:
Стала вядома, калі ў Мінску пачнуць працаваць атракцыёны
У мінскім парку Чалюскінцаў дэмантуюць кола агляду
У Парку Чалюскінцаў з кола агляду знялі кабінкі ФОТАФАКТ
Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне