Грамадства66

Парк імя Чалюскінцаў рыхтуецца да рэканструкцыі — пачынаецца грамадскае абмеркаванне

Парк імя Чалюскінцаў у хуткім часе можа змяніцца. Адміністрацыя Першамайскага раёна вынесла на грамадскае абмеркаванне праект яго частковай рэканструкцыі, паведамляюць «Мінск-Навіны». Абмеркаванне праекта пачнецца 5 лютага.

Зона адпачынку плошчай 59 гектараў, размешчаная побач з галоўным праспектам і станцыяй метро, у летні час штодня прыцягвае тысячы гараджан. Апошні раз значнае абнаўленне яе інфраструктуры праводзілася больш за дзесяць гадоў таму, у перыяд з 2003 па 2010 год.

Новы этап добраўпарадкавання закране перш за ўсё цэнтральную алею і прылеглыя да яе тэрыторыі. На гэтыя мэты плануецца накіраваць звыш 10 млн рублёў.

Замест разнастайных кропак гандлю з'явяцца 10 нестацыянарных кавярняў і 32 гандлёвыя павільёны, падключаныя да камунікацый. Для іх распрацаваны тыпавыя канструкцыі з фасадамі «пад дрэва», каб яны гарманічна ўпісаліся ў асяроддзе.

У парку паставяць атракцыёны «Кола агляду», «Ладдзю» і «Катальную горку». Дзіцячая гульнявая зона будзе цалкам мадэрнізаваная на ранейшым месцы.

Запланавана замена асвятлення, устаноўка сучасных лавак, абнаўленне кантэйнерных пляцовак і кас, а таксама стварэнне безбар'ернага асяроддзя.

Абмеркаванне праекта будзе доўжыцца з 5 па 19 лютага. Адпаведныя матэрыялы размешчаны на сайце адміністрацыі Першамайскага раёна. Прапановы і заўвагі прымаюцца па адрасе: 220012, г. Мінск, зав. К. Чорнага, 5, каб. 306, або на электронную пошту: [email protected] з паметкай «Грамадскае абмеркаванне».

Каментары6

  • Лета 2025
    04.02.2026
    А з Крыжа на месцы расстрэлаў НКВД у парку Чалюскінцаў прыбралі таблічку. Крыж пакуль стаіць. Маладыя дзеўкі ходзяць на магілы займацца ёгай на гімнастычых дыванках.
  • Базильо
    04.02.2026
    Писец парку
  • Someone
    04.02.2026
    На фатаздымку Батанічны Сад.

Цяпер чытаюць

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

Беларускі футбаліст выратаваў чалавека, што тануў1

Пасажыра самалёта ў ЗША прыматалі скотчам да крэсла пасля бойкі на борце1

Пуцін даў указанне трое сутак не біць па Кіеве12

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру9

Кухараў: Будаўніцтва трэцяй лініі метро не пераносіцца1

Новая мадэль Claude за 44 хвіліны ўзламала шыфр, які не маглі разгадаць 373 гады4

«У сезон можна зарабляць на рыбе больш за 10 000 на месяц». Беларуска пра жыццё на Камчатцы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні4

Адцісканні з татам, урокі з мамай. Як жыве і вучыцца сям’я Севярынцаў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць