БЕЛ Ł РУС

Грамадзянін Латвіі спрабаваў правезці ў Беларусь псіхатропныя таблеткі

17.04.2026 / 15:50

Nashaniva.com

У пункце пропуску «Грыгароўшчына» на беларуска-латвійскай мяжы віцебскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу на тэрыторыю Беларусі таблетак з псіхатропнымі рэчывамі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Таблеткі спрабаваў правезці грамадзянін Латвіі, які ехаў у якасці пасажыра ў легкавым аўтамабілі. Пра тое, што ў яго могуць быць забароненыя рэчывы, сведчыла рэакцыя службовага сабакі.

Падчас агляду ў асабістых рэчах мужчыны знайшлі таблеткі жоўтага і фіялетавага колераў — яны былі схаваныя ў брэлоку-тубусе і ў слоічку з надпісам «Мультывітаміны».

Эксперты ўстанавілі, што ў складзе гэтых таблетак ёсць небяспечныя псіхатропныя рэчывы — трамадол і альпразалам.

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу. Яму можа пагражаць пакаранне да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

18‑гадовая дзяўчына ў Брэсце памерла ад перадазіроўкі, было выяўлена восем наркотыкаў

У Мінску мужчына перакуліў у краме дзве скрынкі віна, але судзіць яго будуць не за гэта

Мінчанку затрымалі на даху гмаху. Але гэта была палова бяды

Каментары да артыкула