Грамадства

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На беларуска-польскай мяжы ў пункце пропуску «Брэст» спынілі спробу ўвозу буйной партыі наркотыкаў. Паводле інфармацыі мытных органаў, забароненае рэчыва знайшлі ў рэчах кіроўцы пасажырскага аўтобуса.

Падазрэнне выклікалі некалькі кансервавых бляшанак з рознымі этыкеткамі — нібыта з макам і тушонкай.

Падчас праверкі з дапамогай рэнтгена высветлілася, што ўнутры знаходзяцца староннія прадметы. Калі бляшанкі адкрылі, у іх знайшлі поліэтыленавыя пакеты з белым парашком.

Экспертыза паказала, што гэта асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — мефедрон. Агульная маса канфіскаванага склала больш за 2,3 кілаграма.

Пазней удалося ўстанавіць і чалавека, якому прызначаўся гэты груз. Па факце завялі крымінальную справу. Падазраваным пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

Новая прэс-сакратарка Трампа правяла першы брыфінг — і ў Белым доме ўжо сумняваюцца, ці доўга яна пратрымаецца10

Знакамітыя салігорскія тэрыконы могуць знікнуць1

Пад Харкавам уцяклі расійскія палонныя і застрэлілі пяцярых салдат УСУ ў доме3

За больш чым год выдалі 600 пашпартоў Новай Беларусі9

Начальнік Цэнтральнага РУУС Мінска пакінуў пасаду4

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць