БЕЛ Ł РУС

У Еўропе перастануць працаваць карткі MasterCard Альфа-банка і Белгазпрамбанка

17.04.2026 / 16:17

Nashaniva.com

У краінах Еўрасаюза і шэрагу іншых еўрапейскіх дзяржаў перастануць працаваць карткі MasterCard, выпушчаныя беларускімі Альфа-банкам і Белгазпрамбанкам. Гэтыя абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 21 красавіка.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media

Акрамя Еўрасаюза, карткамі нельга будзе карыстацца таксама ў Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Ісландыі і Ліхтэнштэйне. Там стане немагчыма здымаць наяўныя грошы ў банкаматах, разлічвацца ў крамах і інтэрнэце, аплачваць падпіскі, рабіць пераводы і праводзіць іншыя аперацыі.

У прэс-службе Альфа-банка адзначылі, што такога развіцця падзей чакалі, а тым, хто зараз знаходзіцца за мяжой у гэтых краінах, раяць загадзя зняць грошы. Пры гэтым Альфа-банк часова адмяніў сваю камісію за зняцце сродкаў за мяжой.

Унутры Беларусі і ў іншых краінах, дзе няма абмежаванняў, карткі застануцца дзейнымі.

Раней, у сярэдзіне сакавіка, у гэтых жа краінах ужо перасталі працаваць карткі Visa гэтых банкаў. Усе гэтыя меры звязаныя з санкцыямі Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Белгазпрамбанк паведаміў аб спыненні працы карт Visa на тэрыторыі ЕС

Карты Альфа Банка перасталі працаваць за мяжой

Праграмы беларускага Альфа Банка зніклі з крамы Google Play

Каментары да артыкула