Грамадства44

Белгазпрамбанк паведаміў аб спыненні працы карт Visa на тэрыторыі ЕС

Белгазпрамбанк паведаміў, што карты плацежнай сістэмы Visa яго эмісіі не будуць абслугоўвацца на тэрыторыі ЕС.

«Паводле рашэння міжнароднай плацежнай сістэмы Visa з 19 сакавіка 2026 года аперацыі з выкарыстаннем картак Visa Белгазпрамбанка, якія здзяйсняюцца на тэрыторыі краін Еўрапейскага саюза (у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, зарэгістраваных на тэрыторыі такіх краін), абслугоўвацца не будуць», — гаворыцца ў паведамленні банка.

Паводле інфармацыі банка, у Беларусі і іншых краінах, акрамя краін ЕС, карты працягнуць працаваць. Таксама ў ранейшым рэжыме будзе працаваць сэрвіс наведвання залаў аэрапортаў па праграме Dragon Pass.

Банк рэкамендуе сваім кліентам аформіць для аперацый на тэрыторыі ЕС карту сістэмы Mastercard або выкарыстоўваць ужо наяўную.

Каментары4

  • Алесь.
    19.03.2026
    Не кажыце пра гэту навіну В.Бабарыку. А то яму крыўдна зробіцца і ён ня будзе больш распавядаць пра сваю "паспяховую" дзейнасць у 1997-2020 гадах на карысць дэмакратыі. Дэмакратыя ж розная бывае? Мо і "Наш дом - Газпром", то гэта беларуская дэмакратыя са знакам якасці?
  • Тур
    19.03.2026
    Я так зразумеў, што размова пра карты Visa, якія будуць набыты кліентамі пасля 18.03.2026? А тыя "візы", што зараз у кішэнях людзей - працуюць?
  • Цім
    19.03.2026
    У краінах "еўразоны" заўсёды лагічна (і больш правільна!) было карыстацца MC. А Visa - там, дзе любяць $$.
    Карацей: трымай свае "еўрыкі" на МС, а даляры на Visa.

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну35

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

Мінчанка купіла сапраўдную чырвоную ікру па 40 рублёў за кілаграм. Крама прадае яе па 3807

У Полацку на месцы княжацкага храма XII стагоддзя ўсё ж паставілі капліцу 2

Марыце пра першы складны айфон? Паглядзіце, што выявіла карыстанне ім5

Кожны восьмы мігрант сутыкаецца ў Польшчы з фізічным гвалтам — апытанне21

У ЗША запусцілі архіў беларускіх незалежных сайтаў20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну35

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць