БЕЛ Ł РУС

У Вільні ад імя медыя прапаноўвалі грошы за здымкі «Чарнобыльскага шляху»

17.04.2026 / 16:30

Nashaniva.com

У Вільні невядомыя асобы, прадстаўляючыся супрацоўнікамі выдання «Ходорковский LIVE», прапаноўвалі грошы за здымку акцыі «Чарнобыльскі шлях». Пра гэта паведаміла сама рэдакцыя, атрымаўшы скрыншоты з тэлеграм-чата ўкраінцаў у Літве, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Скрыншот ютуб-канала «Ходорковский LIVE»

26 красавіка ў Вільні павінна прайсці акцыя, прысвечаная 40‑годдзю катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Паводле скрыншотаў перапіскі, карыстальнік пад нікам Neice Ley прапаноўваў «падпрацоўку»: прыйсці на мітынг, зрабіць некалькі кадраў і атрымаць за гэта 150 даляраў. Аплату абяцалі ў крыптавалюце. Пры гэтым аўтар паведамленняў называў сябе супрацоўнікам медыя.

У рэдакцыі «Ходорковский LIVE» падкрэслілі, што не маюць ніякага дачынення да гэтай рассылкі.

«Нашы супрацоўнікі заўсёды працуюць пад сваімі імёнамі і могуць пацвердзіць сваю асобу», — адзначылі тамтэйшыя медыйшчыкі. Яны дадалі, што пакуль невядома, хто стаіць за такімі паведамленнямі.

Гэта не першы падобны выпадак у Вільні. Раней «Радыё Свабода» апублікавала расследаванне пра аналагічную схему: украінскім студэнтам прапаноўвалі грошы нібыта за здымкі для «Новая газета. Европа». Пазней гэтыя відэа з тварамі ўдзельнікаў акцыі былі паказаныя на дзяржаўным тэлебачанні Беларусі.

Адзін з удзельнікаў той гісторыі пацвердзіў журналістам, што сапраўды здымаў акцыю і атрымаў аплату ў крыптавалюце, не ведаючы, каму насамрэч перадае матэрыялы.

***

Калі вы жывяце ў Літве, то можаце падтрымаць «Нашу Ніву» часткай вашага падаходнага падатку. Гэта не будзе каштаваць вам ані цэнта.

Вы проста перанакіруеце 1,2% ад ужо сплачанага вамі падатку пры падачы штогадовай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, я гэта зрабіць, калі вы працуеце ў Літве.

Чытайце таксама:

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко

У Вільні таксама пройдзе «Чарнобыльскі шлях»

«Чарнобыльскі шлях» у гэтым годзе пройдзе пад лозунгам «За незалежную бяз'ядзерную Беларусь»

Беларусы Варшавы падалі заяўку на правядзенне Чарнобыльскага шляху

Каментары да артыкула