БЕЛ Ł РУС

У Мазыры затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Целяпуна

17.04.2026 / 18:41

Nashaniva.com

Стала вядома пра затрыманне мазырскага праваабаронцы і грамадскага актывіста Уладзіміра Целяпуна. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго ўзялі пад варту некалькі дзён ці каля тыдня таму, піша «Гомельская вясна».

Уладзімір Целяпун

Мяркуецца, што Уладзімір Целяпун знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мазырскага РАУС. Дакладныя прычыны і прававая падстава для яго затрымання пакуль высвятляюцца.

Уладзімір Целяпун вядомы ў рэгіёне сваёй дзейнасцю па абароне правоў чалавека, у тым ліку права на мірныя сходы. У 2019 годзе ён таксама актыўна дапамагаў сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, калі тыя адстойвалі права на працу рэабілітацыйнага цэнтру «Вясёлка».

Раней Уладзімір Целяпун неаднаразова затрымліваўся па адміністрацыйных артыкулах, апошні раз пра гэта паведамлялася ў студзені 2025 года.

Чытайце таксама:

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

«Першы час на волі мяне вельмі здзіўлялі сабакі». Акіхіра Гаеўскі-Ханада пра адаптацыю пасля зняволення

Каментары да артыкула