На вайсковую службу прызавуць афіцэраў запасу
Указ аб прызыве на вайсковую службу афіцэраў запасу падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Ваяр»
Згодна з дакументам, у 2026 годзе ва Узброеныя сілы і органы Памежнай службы плануецца прызваць грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў. Гаворка ідзе пра тых афіцэраў запасу, якія раней не праходзілі тэрміновую службу, не служылі ў рэзерве і не маюць права на адтэрміноўку.
Улады падкрэсліваюць, што такія мерапрыемствы праводзяцца штогод і носяць планавы характар. Мэтай называецца ўмацаванне ўкамплектаванасці першасных афіцэрскіх пасад у войску і падрыхтоўка мабілізацыйнага рэзерву.
Чытайце таксама:
Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў