Вайна99

Зяленскі сказаў пра планы Расіі стварыць у Беларусі базу для запуску дронаў. У Мінабароны кажуць, што яго не так зразумелі

Украінскія СМІ паведамілі са спасылкай на словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў інтэрпрэтацыі часопіса Forbes пра нібыта планы Расіі стварыць у Беларусі базы для запуску дальнабойных дронаў, якія маглі б павялічыць пагрозу для Украіны. Але ў Міністэрстве абароны Украіны заяўляюць, што прэзідэнта не так зразумелі, піша «РБК-Украіна».

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Пасля слоў Зяленскага ў СМІ з’явіліся заявы, што атакі на Украіну могуць стаць часцейшымі і больш небяспечнымі, бо адлегласць да Кіева з тэрыторыі Беларусі невялікая і гэта ўскладняе працу ўкраінскай СПА. Таксама згадвалася, што гаворка можа ісці пра стварэнне некалькіх пунктаў кіравання дронамі і нават пра размяшчэнне сучасных ракет у Беларусі.

Аднак дарадца міністра абароны Украіны Сяргей «Флэш» Бяскрэстнаў заявіў, што СМІ перакруцілі інфармацыю. Паводле яго слоў, журналісты няправільна перадаюць словы прэзідэнта Украіны.

Ён падкрэсліў, што яму нічога невядома пра будаўніцтва менавіта баз для запуску «Шахедаў» з Беларусі, і назваў такія паведамленні перабольшаннем, якое стварае псіхалагічны ціск на людзей.

Бяскрэстнаў растлумачыў, што Зяленскі гаварыў не пра базы запуску, а пра пункты кіравання дронамі, якія ўжо існавалі і якія Украіна знішчыла. Па яго словах, аўтары артыкулаў памылкова назвалі гэтыя антэны «базамі далёкага дзеяння».

Раней украінскія спецыялісты доўгі час назіралі за дзеяннямі расійскіх аператараў дронаў і сабралі доказы выкарыстання тэрыторыі Беларусі для нападаў. Уладзімір Зяленскі намякаў, што Украіна знішчыла такія пункты кіравання і, магчыма, прадухіліла іх аднаўленне.

Каментары9

  • бабруйчанін
    06.04.2026
    ???)))) Нехта з Беларусі беларусаў жадае каб з ім сустрэліся ??
    Без паперкі ен і ні тое выдае
    Выдал па Орбане " 90 млрд дапамогі Украіне" на паўзе
    Супраць Беларусі беларусах у яго увесь " офіс " працуе ....6 год запар з невялікімі перапынкамі)))
    Але Міша Падаляк прапісаны то у Латынінай то у іньшых " рускіх" добрых ці не добрых як потым ..аказваецца ))) і шмат іньшых ☆ украіньскага ютуба ))) і у руска гаварашчых смі Ісраіля )))
  • Во
    06.04.2026
    Хто та, урот твой шэф з мінскага кабінета
  • Ганьба канешне
    06.04.2026
    Створаць падсцiлкi, значыць будуць наносiць удары па падсцiлкам. I цалкам законна, падзялом, пара ужо даведацца што такое вайна.

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць