БЕЛ Ł РУС

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

17.04.2026 / 22:18

Nashaniva.com

Міністэрства культуры паведаміла пра смерць вядомага беларускага кінарэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Вячаслава Нікіфарава. Яму было 83 гады.

Вячаслаў Нікіфараў

Вячаслаў Нікіфараў нарадзіўся 13 жніўня 1942 года ў сяле Вясёлае Адлерскага раёна Краснадарскага края.

У 1957—1959 гадах вучыўся ў вячэрняй тэатральна-драматычнай студыі пры Рэспубліканскім рускім тэатры ва Улан-Удэ. У 1969 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (ВГИК).

У 1959—1963 гады быў акцёрам тэатраў у Абакане і Разані, пасля пераехаў у Мінск. Працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам на кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама супрацоўнічаў з расійскімі кінастудыямі.

У кіно працаваў з 1968 года. У 1986—1994 гадах быў першым сакратаром Праўлення, старшынёй і сустаршынёй Беларускага саюза кінематаграфістаў.

За сваю кар’еру зняў каля 30 фільмаў і тэлесерыялаў. Сярод найбольш вядомых работ — «Зімародак», «Фруза», «Бацькі і дзеці», «Дзяржаўная мяжа», «Высакародны разбойнік Уладзімір Дуброўскі» і іншыя.

Чытайце таксама:

Памёр пастар Аляксандр Барысюк

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў

Памёр Ігар Ціткоўскі

Каментары да артыкула