Культура22

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў

Ураджэнец Расіі казаў у Оперным тэатры: «Хлопцы, але ж вы спяваеце на італьянскай, нямецкай, англійскай… Але чаму ж вы не хочаце спяваць на сваёй роднай беларускай мове?»

Фота: Вялікі тэатр Беларусі

Выдатны дзеяч мастацтва адышоў з жыцця 14 красавіка на 79‑м годзе жыцця, паведамляе Вялікі тэатр Беларусі.

Уладзімір Экнадзіёсаў нарадзіўся ў в. Аляксееўка Растоўскай вобласці Расіі 8 мая 1947 года.

Як студэнт Растоўскага культпрасветвучылішча ён стаў пераможцам Усесаюзнага агляду мастацкай самадзейнасці як саліст-балалаечнік і атрымаў права выступіць на сцэне Крамлёўскага палаца з’ездаў. Скончыў Уральскую кансерваторыю (1973), працаваў у Свярдлоўску і Краснаярску, на сцэнах тэатраў музычнай камедыі.

Пераломным момантам у лёсе артыста стаў 1977 год: удзел ва Усесаюзным конкурсе вакалістаў імя Глінкі ў Ташкенце прынёс яму званне лаўрэата. Менавіта тут, на конкурсе, яго пачуў дырыжор Беларускага опернага тэатра, народны артыст СССР Яраслаў Вошчак. Гэта сустрэча стала лёсавызначальнай.

У Беларускі тэатр оперы і балета Уладзімір Экнадзіёсаў быў запрошаны ў 1978 годзе.

 1978 па 1995 год Экнадзіёсаў быў салістам Вялікага тэатра Беларусі, а з 2002 года — яго рэжысёрам.

Прыйшоўшы ў тэатр, ён сутыкнуўся з парадаксальнай сітуацыяй: многія артысты не хацелі спяваць на беларускай мове. Ён шчыра не разумеў гэтага: «Я нашым беларусам казаў: «Хлопцы, але ж вы спяваеце на італьянскай, нямецкай, англійскай… Але чаму ж вы не хочаце спяваць на сваёй роднай беларускай мове?».

Менавіта ён стварыў шэраг яркіх вобразаў у операх нацыянальнага рэпертуару: Раман («Сівая легенда» Д. Смольскага), Ціханаў і Кудраўцаў («Сцежкай жыцця»), Войшалк («Князь Наваградскі»), Джардана Бруна, Майстар («Майстар і Маргарыта» Я. Глебава), Дубатоўк у «Дзікім паляванні» Солтана, за ўвасабленне якой артыст быў удастоены Дзяржаўнай прэміі.

Таксама яму належаць П’ер Бязухаў, Герман, Рычард, Радэмес, Хасэ, Каварадосі, Дон Карлас, Герцаг, Альфрэд.

Каментары2

  • Ёсік
    15.04.2026
    А яны яму адказалі - сам спявай на гэтай калгаснай мове. Амаль поўстагоддзя прайшло, а беларусы саромеюцца мовы, а некаторыя свае прозьвішчы, імёны пішуць з расейскай транскрыпцыі, і хаваюць, што беларусы. Але ж, дзэканьне дый цэканьне не атрымліваецца схаваць.
  • кісё
    15.04.2026
    "прыкольна"...

    "У Беларускі тэатр оперы і балета Уладзімір Экнадзіёсаў быў запрошаны ў 1978 годзе."
    у гэтым годзе мае бацькі атрымалі ключы ад кватэры ў звычайнай панэльцы на ўскрайку стольнага града Менска... суседам доўгія гады быў гэты самы Экнадыёсаў... на адным паверсе мы жылі. я (дзіцё) бачыла яго канечне... але нічога сказаць не магу... здрасьте й здрасьте...

    "Прыйшоўшы ў тэатр, ён сутыкнуўся з парадаксальнай сітуацыяй: многія артысты не хацелі спяваць на беларускай мове. Ён шчыра не разумеў гэтага: «Я нашым беларусам казаў: «Хлопцы, але ж вы спяваеце на італьянскай, нямецкай, англійскай… Але чаму ж вы не хочаце спяваць на сваёй роднай беларускай мове?»"
    калі сапраўды так, то цікава канечне... вось так жыў з чалавекам побач, і не ведаў, за што насамрэч ён...

    мы жылі тады на вуліцы імя беларускага кампазітара, які напісаў першую оперу на беларускай мове пад назвай *****

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы4

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць