БЕЛ Ł РУС

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

18.04.2026 / 11:39

Nashaniva.com

«Трамп не выканаў сваіх абавязацельстваў, таму Армузскі праліў зноў закрыты, і для праходу патрабуецца згода Ірана», — Цэнтральнае камандаванне Ірана.

Фота: Shady Alassar/Anadolu via Getty Images

Таксама пра тое, што Іран вярнуў ваенны кантроль над Армузскім пралівам, заявіў прадстаўнік цэнтральнага штаба Узброеных сіл Ірана «Хазрат Хатам аль-Анбія».

Па яго словах, гэта звязана з тым, што амерыканцы «працягваюць займацца пірацтвам і марскім разбойніцтвам пад выглядам так званай блакады».

«Па гэтай прычыне кантроль над Армузскім пралівам вярнуўся да ранейшага стану, і гэты стратэгічны праліў знаходзіцца пад строгім кіраваннем і кантролем узброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам некалькі нафтавых танкераў развярнуліся ў Персідскім заліве пасля спробаў прайсці праз Армузскі праліў. 

Гаворка ідзе прынамсі пра шэсць суднаў, у тым ліку грэцкіія і індыйскія танкеры, якія рухаліся ў напрамку Армуза з раёнаў паблізу Дубая. Усе яны былі загружаныя нафтай, аднак у суботу раніцай, 18 красавіка, пачалі змяняць курс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула