БЕЛ Ł РУС

Два гандлёвыя судны былі абстраляныя пры спробе прайсці праз Армузскі праліў

18.04.2026 / 14:42

Nashaniva.com

Два катары іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі без папярэджання адкрылі агонь па танкеры каля берагоў Амана.

Танкер у Армузскім праліве. Ілюстрацыйнае фота: Getty Images

Два гандлёвыя судны падвергліся абстрэлу пры спробе прайсці праз Армузскі праліў. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы ў сферы марской бяспекі і суднаходства.

Упраўленне марскіх гандлёвых аперацый Злучанага Каралеўства таксама паведаміла, што два катары іранскага Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі без папярэджання адкрылі агонь па танкеры каля берагоў Амана.

Пад абстрэл, меркавана, трапіў індыйскі супертанкер з двума мільёнамі барэляў іракскай нафты на борце.

Раней вайскоўцы Ірана абвясцілі пра аднаўленне блакады Армузскага праліва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула