Свет22

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

«Трамп не выканаў сваіх абавязацельстваў, таму Армузскі праліў зноў закрыты, і для праходу патрабуецца згода Ірана», — Цэнтральнае камандаванне Ірана.

Фота: Shady Alassar/Anadolu via Getty Images

Таксама пра тое, што Іран вярнуў ваенны кантроль над Армузскім пралівам, заявіў прадстаўнік цэнтральнага штаба Узброеных сіл Ірана «Хазрат Хатам аль-Анбія».

Па яго словах, гэта звязана з тым, што амерыканцы «працягваюць займацца пірацтвам і марскім разбойніцтвам пад выглядам так званай блакады».

«Па гэтай прычыне кантроль над Армузскім пралівам вярнуўся да ранейшага стану, і гэты стратэгічны праліў знаходзіцца пад строгім кіраваннем і кантролем узброеных сіл», — гаворыцца ў паведамленні.

Тым часам некалькі нафтавых танкераў развярнуліся ў Персідскім заліве пасля спробаў прайсці праз Армузскі праліў. 

Гаворка ідзе прынамсі пра шэсць суднаў, у тым ліку грэцкіія і індыйскія танкеры, якія рухаліся ў напрамку Армуза з раёнаў паблізу Дубая. Усе яны былі загружаныя нафтай, аднак у суботу раніцай, 18 красавіка, пачалі змяняць курс.

Каментары2

  • Serge
    18.04.2026
    Нічога нечаканага, здзівіўся калі б праліў "адкрылі".
  • Жвір
    18.04.2026
    СOSCO Shipping, дык гэта ж Кітай, няўжо й гэтым пратока зачынена ? А ўвогуле, ня зьдзіўлены, у тым уся сутнасьць іранскага рэжыму. Амэры марнуюць зь імі час, спрабуючы дамовіцца...

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць